Улюбіўся чорт у грушу

Mar 29, 2009 19:43


адкрыў у сабе асаблівасць - успрымаю людзей так, якімі яны былі тады, калі ўпершыню ўбачыў і пазнаёміўся.
раней не думаў, што гэта асаблівасць, і што ў іншых можа быць іначай.

некаторых сустракаю штодня, а некаторых рады ў гады, чалавекі мяняюцца, і ўжо бывае самі забыліся, якімі былі.
а я ўсё бачу іх такімі ж.

даўно не бачыўшы, даводзіцца паўглядацца, і з-пад дарослага позірка нарэшце выглядае тое колішняе светлае дзіцятка.

нідзе ж яно не падзелася, толькі б не забывалася на самое сябе.
Previous post Next post
Up