Родная мова вяртаецца ў глыбоцкі край

Aug 05, 2013 00:23

На Глыбоччыне адбыліся станоўчыя зьмены. Надоечы большасьці вёсак рэгіёну былі вернутыя беларускія назвы. Дарожныя шыльды, з назвамі населеных пунктаў раёну, якія  раней былі аформленыя на рускай замененыя цяпер ізноў беларускамоўныя. Аналягічныя зьмены адбыліся таксама на Вушаччыне. Прычым там шыльды былі проста перафарбаваныя, а на Глыбоччыне замененыя на сучасныя, з дадатковым відарысам, які інфармуе кіроўцаў пра ўезд у населены пункт. Нагадаем, што арганізацыі адказныя за ўсталяваньне дарожных знакаў у Віцебскай Вобласьці інфармавалі, што шыльды будуць замененыя толькі пасьля іх зносу, прыкладна праз дзесяць гадоў ад іх усталяваньня. Новыя рускамоўныя надпісы зьявіліся да 2010 году, калі была прынятая афіцыйная пастанова, што з 1 кастрычніка 2010 усе новыя шыльды афармляюцца выключна па-беларуску. Мясцовыя ўлады зьвярнулі на гэтую недарэчнасьць увагу пасьля пісьмовых зваротаў грамадзянаў і Таварыства Беларускай Мовы. Замененыя яшчэ не ўсе шыльды, але бачна што працэс пайшоў і тэндэнцыі ў раёне, прынамсі ў гэтым аспэкце, збольшага пазітыўныя. Галоўнае, што Глыбоччына спакваля вярнтае сабе беларускае аблічча. Больш за тое, гэты выпадак можа паслужыць карысным прыкладам для іншых рэгіёнаў. Самавольнае, супрацьзаконнае ўсталяваньне знакаў з надпісамі гарадоў, вёсак і вуліц на рускай мове павінна тут жа трапляць у фокус неабыякавай грамадскасьці.








Для параўнаньня шыльды на Вучашшыце выглядаюць так





А вось прыклад шыльды якая яшчэ чакае сваёй чаргі


...

Тэкст і фотакартачкі: Віталь Воранаў
Previous post Next post
Up