Apr 12, 2010 11:09
Чытаючы гэты раздзел адзначыў для сябе адну цікавую рэч: сапраўдныя цуды (Лк 4:31-44) пачынаюцца толькі тады, калі ты, наследуючы Госпаду, адракаешся шукаць цудаў дзеля саміх цудаў (Лк 4:9-13) і перастаеш камусці штосці даказваць (асабліва самому сабе (Лк. 4:12), сваім родзічам, знаёмым ды супольнікам па царкве (Лк 4:16-30), бо абранасць твая заключана ў давярэнчых адносінах з Богам (Лк 4:1), а не ў прызнанасці і заўважанасці сярод людзей -- што б хто не казаў. Мы, хрысціяне, з большага ведаем гэта, але ўсё адно вельмі часта ці то ад глупства ці то сапсаванасці ставім крытэрам праўдзівасці ды паспяховасці людское меркаванне -- гэтым і самі спакушаемся і іншых спакушаем.
Вывучайма Святое Пісьмо і наследуйма Госпаду!
У гэтым адказы на ўсе пытанні.
Амінь.
тэалогія,
аскетыка,
казань