Пра айца Аляксандра

Mar 10, 2009 14:38


Дзякуй Богу! Айцу Аляксандру Шрамко вярнулі магчымасць служэння. Праўда, пакуль не вядома, якія ўмовы чакаюць яго на новым мейсцы. Будзем маліцца аб тым, каб Гасподзь даў яму сілы і магчымасці надалей прапаведываць. Не так ужо й шмат у Менску людзей, якім дадзены такі дарунак, як у а.Аляксандра. Зрэшты, кожны казнадзейскі дарунак унікальны.
Праўда, у сеціве з'явіліся досыць злобныя выпады на конт "публічнага пакаяння" а.Аляксандра, якое адбылося 2 сакавіка ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Расейскі партал нават абвінаваціў бацюшку ў "адрачэнні ад сваіх прынцыпаў" і "страце сябе" (portal-credo.ru/site/). Аднак, мне падаецца, што ў дадзеным выпадку гэта не адпавядае рэчаіснасці. Ды й для таго каб абвяшчаць такога кшталту "суды" трэба добра разумець жыццё царквы такім як яно ёсць ва ўсёй яго складанасці. такога разумення ў аўтараў гэтых нападак не назіраецца. А навешваць ярлыкі заўсёды лёгка. Я б, шчыра кажучы, наогул устрымаўся б ад каментараў на гэты конт. Было і было. Не нам судзіць. Прынамсі гэта шанец для царквы зноў атрымаць служэнне а.Аляксандра...

царква, палеміка, палітыка, артыкул

Previous post Next post
Up