Dec 02, 2008 12:23
10 КРОКАЎ, КАБ ЗАГАВАРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ
Дарагія сябры! З гэтага панядзелка, 1 сьнежня, пачынаюцца курсы
беларускай мовы, арыентаваныя на тых людзей, якія хацелі б навучыцца
гаварыць па-беларуску, альбо толькі нядаўна пачалі размаўляць на
роднай мове, і хацелі б гаварыць больш упэўнена і граматна.
Што яднае беларускую мову і заходнеэўрапейскія? Як вітаюцца і
разьвітваюцца беларусы? Што такое "благо", і што такое "блага"? :) І,
урэшце, што гаворыцца ў Бібліі пра карыстаньне роднай мовай?
Цікавыя тэсты, пераадоленьне бар'ераў, вучоба і практыка - за 10 заняткаў!
Першы занятак пройдзе 01.12.2008 на сядзібе Таварыства Беларускай Мовы
(вул. Румянцава, 13) а 18-30.
абвестка,
рэкляма