Пажэрцы часу

Jun 09, 2008 12:36


Алесь Спіцын

Пажэрцы часу

Лірычны наступ.

Вядомы ангельскі пісьменнік Дж.Р.Р. Толкіен (той самы якога паклоннікі завуць проста “прафесар”) аднойчы правмовіў вуснамі свайго героя: “Мы маем права вырашаць толькі што рабіць з часам, які на падораны”. Словы цалкам справядлівыя і ў нечым нават натхняльныя. Але з іншага боку тут ёсць ад чаго засмуціцца. Па-сутнасці чалавеку застаецца няпростая для вырашэння задача - не памыліцца пры траце свайго найбольш каштоўнага рэсурсу.
Кожны ведае, што час гэта бадай што самы капрызны і хуткапсуючыся прадукт. Кансервовыя бляшанкі, халадзільныя камеры і лядоўні аказваюцца цалкам некарыснымі. Адзіны спосаб захаваць - спажыць адразу. Пры гэтым чым болей мы застаемся ў разгубленасці перад пытаннем на што менавіта яго спажыць, тым болей яго знікне без нашага ведання, ці прасцей сказаць - марнуецца.
Ёсць, канешне, выйсце - не задаваць ніякіх пытанняў. Але гэта цягне за сабой яшчэ большыя страты. Жыццё свету ідзе сваім парадкам і на ўсе непастаўленыя пытанні знойдзе адказы без нас, пакінуўшы нам толькі мярзотнае пачуццё несвабоды і… страчанага часу.

Дзе магіла забітага часу?

“Для таго, хто не хоча прыйсці ані ў якую гавань, ніводны вецер не будзе папутным.”- Гаварыў старажытнарымскі філосаф Сенака. Самы вялікі магільнік забітага часу прасцінаецца, як ні дзіўна, пад нагамі ў тога, хто не ведае навошта яму гэты час патрэбны. Галоўны арыентыр любга шляху - ягойная мэта. Толькі пры яе наяўнасці шлях будзе мэтанакіраваны, а вандроўнік здольным пераадольваць перашкоды. Гэткім жа чынамі і авалоданне сваім часам пачынаецца з пастаноўкі дасягальных мэтаў.
Раніцай, устаючы з ложка, сядаючы за кампутар ці пісьмовы стол, выходзячы з дому заўсёды варта ведаць адказ на пытанне: “Што менавіта я раблю і што хачу атрымаць на выхадзе?” Без гэтага мы рызыкуем быць збітымі са шляху шматлікімі падманнымі агнямі. Для таго каб быць дасягальнай мэта павінна быць А) Яснай, Б)Правяральнай і бадай што самае галоўнае В) пажаданай. Безумоўна гаворка ідзе не пра мінутныя жаданні (яны могуць перашкаджаць дасягненю мэты) але сама па сабе мэта павінна быць зразумелай і прывабнай. Спроба дасягнуць непажаданай мэты, пстаўленай для дагаджэння камусці альбо выпадкова, можа ператварыцца ў суцэльную пакуту, альбо горай - у самападман.
І так - пастаноўка мэты ёсць пачаткам шляху да авалодання сваім часам. Але гэты шлях поўніцца небяспекамі і таемнымі ворагамі, першымі з якіх з’яўляюцца змеі-пажыральнікі часу…

(с) Алесь Спіцын. Пры размяшчэнні гэтага матэрыялу абавязковая спасылка на часопіс "Твоё поколение"
ЧЫТАЦЬ ПОЎНУЮ ВЕРСІЮ Ў ЧАСОПІСЕ "Твоё поколение"

кіраванне часам, артыкул, казань

Previous post Next post
Up