Гісторыя па-касцельнаму

May 16, 2008 01:59


Такое ўражанне, што складальнік раздзела "Гісторыя хрысцінства на Беларусі" на сайце http://catholic.by вырашыў стварыць опус на гэтую тэму ў лепшых традыцыях сацрэалізму. 
На афіцыйным сайце Рыма-каталіцкага касцёлу http://catholic.by маецца раздзел “Гісторыя хрысціянства на Беларусі” http://catholic.by/port/history.htm Матэрыял падаецца на падаставе артыкула А.Жлуткі “Пункціры вялікага шляху”. Аднак факты з артыкулу вышмаргнутыя выключна тэндэнцыйна. У выніку ў недасведчанага чытача можа скласціся ўражанне, што хрысціянства на Беларусі - гэта амаль выключна рыма-каталіцкае хрысціянства. Астатнія канфесіі ўзгадваюцца толькі ў сувязі з касцёлам. Так за перыяд Х-ХIV стагоддзя, калі усходняя, праваслаўная царква была асноўным прапаведнікам Евангельля на Беларусі, пра яе не гаворыцца нічога, тады як адзінкавыя выпадкі кантакту Беларусі з заходнім хрысціянствам падаюцца як асноўныя і вельмі значныя. Далей сцьвярджаецца, што усходняе хрысціянства ўсталявалася толькі з 1300 году і быццам бы замарудзіла распаўсюд заходняга хрысціянства. Такое ўражанне, што аўтары лічаць магчымым проста забыцца на Еўфрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, Міну Полацкага і ўсіх іншых дзеячоў усходняга хрысціянства, што былі да чатырнаццатага стагоддзя. Такім чынам, змест раздзелу сайта цалкам не адпавядае назве і з гэтай прычынай абсалютна непрымальнае і нават абразлівае для вернікаў іншых канфесій. Варта падкрэсліць, што А. Жлутка будучы сапраўдным гісторыкам у сваім артыкуле акрэсліў, што яго цікавіць “гісторыя каталіцкага касцёлу”, тады як аўтары публікацыі на сайце палічылі магчымым пашырыць назву, прытэндуючы на выкладанне гісторыі хрысціянства на Беларусі ў цэлым. 
Такім чынам, створаны аўтарамі публікацыі на сайце тэкст паказвае гісторыю з велізарнай колькасцю памылак і ў моцна абрэзаным выглядзе.

каталікі, артыкулы, артыкул

Previous post Next post
Up