Jul 15, 2007 22:48
Багна штодзённасці... Бясконцы ланцужок здарэнняў, які, здаецца, нікуды не прыводзіць.
Каму верыць у гэтым свеце, поўным няпэўнасці, ненадзейнасці? У свеце дзе ўсякае веданне адноснае, а праўда нібыта нікому не належыць?
Пошукі сэнсу жыцця часам падаюцца асуджанымі на паразу ў заблытаных сутраэннях чалавечых сумневаў.
І ўсё ж такі сярод людзей ёсць тыя, хто робіць у жыцці выбар.
Выбар, які часам падаецца навакольцам бязглуздым і неабгрунтаваным.
Гэта выбар веры.
Чаму яны яго робяць? На чым грунтуюцца? І самае галоўнае-- што адбываецца пасля?
17 ліпеня 2007
Брацтва праваслаўнага прыхода Уваскрасення Хрыстовага праводзіць сустрэчу на тэму:
Чаму я выбіраю Хрыста?
Запрашаем усіх. Вас чакае добрая кампанія, гарбата і цікавая гутарка.
Пачатак у 19:00
Адрас: вул. Гамарніка, 29 (храм- не з чым не пераблытаеш)
Ехаць ад метро "Няміга" тралейбусамі 53 і 46, ад метро "Усход" тралейбусам 1, у бок Зялёнага Луга і Курапатаў.
Тэлефон для даведак (МТС): 8-029-509-10-39
абвестка,
Свята-Уваскрасенскі прыход,
місія,
абвесткі