Пасля прагляду фільмаў
"З Парыжу з любоўю" і
"Кілеры" у мяне засталося ўраджанне, што гледачу ўпэўнена навязваецца сацыякод бязлітаснага забойства і глыбокай павагі да агентаў спец. службаў. Прычым, падаецца гэта ў дастаткова вясёлай, бадзёрай такой форме, як раней падаваліся "Том і Джэррі" ці "Адзін дома". Забіваць трэба не толькі ворагаў у выглядзе выхадцаў з Усходу, але і тых, хто наўкол цябе: ад суседзяў да каханых. І самае жахлівае, што дзеці, якіх так багата ў кінатэатрах, успрымаюць гэта як норму.
Яшчэ ніколі не так дакладна адчуваў на сабе спробу "уцюхівання" ідэі праз кінаэкран. Хоць, магчыма, я і памыляюся