Пра платную адукацыю

Jan 05, 2010 11:03

      Дастаткова часта здараецца, што "платнікі" навучаюцца лепш за "бюджэтнікаў". І гэта натуральна: добры сярэдні бал дае шанец паніжэння аплаты. І атрымліваецца, што яны мусяць плаціць толькі за тое, што блага падрыхтаваліся да некалькіх тэстаў. Па-мойму справядлівай была б наступная сістэма: рэйтынг студэнтаў пералічваецца кожную сесію з улікам папярэдніх і ўступных іспытаў. І паводле гэтага рэйтынгу, напрыклад, 10% студэнтаў, што знаходзяцца ў яго канцы, плоцяць за навучанне ў наступным семестры.
      Не ведаеце, дзе-небудзь такое практыкуецца?

ідэі

Previous post Next post
Up