Канцэрт ЖЭСаўскай гоп-каманды і цырка Аўтсайдэраў

Sep 15, 2008 11:01


К нам приехал Трубецкой:
Он как Элвис, но живой!
     Стараныя журналісты і вялікія знаўцы музыкі нашай Галактыкі распавядуць Вам пра драйв, безумоўна цудоўную атмасферу, добры гук і пра яшчэ што-небудзь схлусяць, пра што я забыўся. А я сціпла падзялюся сваімі манахромнымі думкамі, за якія мяне абвінавацяць у нуднасці і песімізме)
     У мяне склалася ўраджанне, што Міхалок не любіць выступаць у Беларусі. Абсалютна млявыя паводзіны на сцэне, канцэртная праграма, якая не дацягвала да 2 гадзін, і чаканне выхаду на "біс" вартае хіба толькі сусветных зорак.
     Ды й за што любіць тут выступаць? За вайскоўцаў, якімі запоўнілі апошнія шэрагі? Па-мойму,мясцовыя ўлады памыліліся: гэта не Саладуха, тут такія фокусы непатрэбныя. За ледзь жывую палову залі, якая зваліла, як толькі запалілі святло?
     Магчыма, музыкі тут насамрэч ні пры чым, а наадварот - з усёй сваёй шырокай творчай душой - да гледача. Проста за пару фраз іх "папрасілі"? Кшталту

...Любимец всех беларуских дзецей Уго, котрый танцевал эротическую беларускую польку под аккорды первого баяниста страны...
ці
...Мы пожертвовали экраны слабовидящим поситителям "Дажынак", чтобы те сполна могли насладиться тем великим искусством, виртуозными па танцоров в изумительных костюмах... {з-за чаго не быў прэзентаваны новы кліп "Маніфест"}
     Дык мо за гэта музыкі павінны любіць выступаць у Беларусі?
     Дэцыбелы падзякаў тым сябрам, якія не разышліся пад першымі промнямі электрычных сонцаў, а сваімі далонямі па крэслах настойліва, як ДАІшнік просіць прайсці алка-тэст, дабіваліся дадатковых хвілін знаходжання Ляпісаў на сцэне. Рэспект і Ляпісам, што выйшлі і не далі упартай моладзі ў расчараванні пакінуць гэты сусветнавядомы амфітэатр)

канцэрт, Ляпіс Трубяцкі, думкі

Previous post Next post
Up