Пляменнік

May 31, 2008 20:26

упершыню сёння пабачыў свайго пляменніка Алёшку (так пакуль нязвыкла называць гэта немаўля па імені)). Неймаверна цудоўны спакойны хлопчык. Вельмі хутка развіваецца: 10 дзён, а ён ужо круціць галаву на бразготку (я падарыў!) і можа тырмаць галоўку сам!
вось
тут )

пляменнік, фота, дзеці

Leave a comment

Comments 17

))) titishina May 31 2008, 18:08:15 UTC
Как тебе почувствовать себя отцом чуть-чуть?

Reply

Re: ))) volny_czalaviek May 31 2008, 18:09:41 UTC
проста цудоўна))

Reply


natatka_by May 31 2008, 21:06:19 UTC
ну ўсё. дзяўчыны проста мусяць абарваць твой тэлефон і званок у дзьверу: што можа быць мілейшым за мужчыну зь дзіцём?:)))

Reply

volny_czalaviek June 1 2008, 05:28:36 UTC
Напэўна, мужчына з дзіцём, машынай і хатай з басэйнам на беразе якога-небудзь...мммм..скажам, Маямі;)

Reply

natatka_by June 1 2008, 11:35:27 UTC
от і спытаеш у тамашніх жанчын:)

Reply

volny_czalaviek June 1 2008, 15:37:59 UTC
Ды мне іх меркаванне да лямпы: жонку сярод беларусак шукаць)

Reply


jan_bujan May 31 2008, 21:36:07 UTC
Пантова!
Не ведаю але такое ўражанне чамусь, што Яўген даследуе штось, тыпу: "Так, шо эта у нас тут такое, інцярэсна-інцярэсна?")))))

Reply

volny_czalaviek June 1 2008, 05:30:35 UTC
я яму бразгалкай у гэты раз трышчэў) Вось у яго выгляд дакладна такі: "опа, а што гэта такое яскравае й цікавае 0_0?"

Reply


zorka_venera May 31 2008, 22:31:12 UTC
Уці-уці)))
Нядаўна сьніла, што цацкаюся з такім во немаўляткам))

Reply

volny_czalaviek June 1 2008, 05:31:29 UTC
гэта клёва)) насамрэч, не думаў, што так цікава, бо ўпершыню немаўўлят на руках трымаў

Reply


m_shkodnica June 1 2008, 06:37:22 UTC
АААААААААААААААААА!))))
*проста мову адняла*

Reply

volny_czalaviek June 1 2008, 15:39:03 UTC
ыыыы))
я спачатку нават дакрануцца баяўся)

Reply

m_shkodnica June 3 2008, 13:48:18 UTC
мяне гэта яшчэ чакае...)))

Reply


Leave a comment

Up