Аўтобус, які вязе музыкаў на фэст "Парава быць свабодным" (
http://festsvabody.org) трымаюць на мяжы ўжо 5 гадзінаў. Музыкаў даглядаюць і трамаюць у няведанні адносна таго, колькі будзе цягнуцца працэдура.
Два аўтобусы з гледачамі фэсту затрыманыя на выездзе з Менску. У пасажыраў правяраюць дакуманты.
Нагадаем, фэст запляваны ў Луцку на 22 верасня з 15.00 да 24.00
Калі можаце, распаўсюдзьце гэтую інфармацыю.
Інфармацыя ад
http://barilotti.livejournal.com/ Радыё "Свабода"
(
http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/9/E41B0000-F84C-4243-BB41-710E39B21AB5.html)
піша:
Учора ўвечары былі затрыманыя і дастаўленыя ў райаддзел міліцыі Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці больш за сорак чалавек - пасажыраў аўтобусу, якія рухаліся ва ўкраінскі горад Луцк, дзе ўвечары 22 верасьня мусіць адбыца рок-канцэрт “Права быць свабоднымі” з удзелам беларускіх і ўкраінскіх рок-гуртоў.
Паводле аднаго з пасажыраў, Віталя Зыблюка, прэтэнзіі былі прад’яўленыя кіроўцам аўтобусу. Падобную інфармацыю мы атрымалі ад пасажыра другога аўтобусу, Зьмітра Касьпяровіча, які заявіў, што недалёка ад Нясьвіжу ДАІ затрымала другі аўтобус.
Як паведамляе Хартыя'97 (
http://www.charter97.org/bel/news/) музыкі пасля 6 гадзін чакання мяжу перасяклі, а вось госцей фэсту вярнулі ў Менск.
http://www.charter97.org/bel/news/2007/09/22/stop