Адчуванні...

Dec 14, 2010 21:54

Гулялі сёння па горадзе (здабывалі харчаванне) і я адчула, што хутка Новы год з яго бясконцымі ліхтарыкамі, марозам і дзіўнай атмасферай, якая прабірае да костак... бо холадна, але так утульна ва ўсіх гэтых падрыхтоўках і мітусне. Хутка мой дзень народзінаў і ў першыню я не хачу яго адзначаць, проста няма моцы, а можа вось і прыйшоў той узрост, калі гэта ўжо і не такое пажаданае свята, як было раней, асабліва ў дзяцінстве. Калі ты марыў пра пачатак велізарных свят, якія пачыналіся з твайго нараджэння, а скончваліся яркімі Калядамі. Добра, што нараджаюцца дзеткі для якіх хочацца ізноў рабіць цуды, каб на ўсё жыццё, каб заставалася аб чым марыць і чаго чакаць. Дык вось навошта нараджаюцца дзеткі:)))
Цудоўны свет анімацыі

И это пробуждает совершенно особенные чувства и мысли, когда гуляешь по саду в преддверии зимы, а на земле лежат крупные, покрытые инеем яблоки...



Получить свой волшебный мир в анимации.

думкі, дзеткі, Новы год

Previous post Next post
Up
[]