Вішні - два :)

Jun 07, 2015 21:12

Раз ужо не выпала ўцячы на прыроду, трэба было заняць сябе нечым карысным. Напрыклад, напісаць чарговы пераддзеньнараджэнчаскі ліст да Сусвету :)
Але паколькі пісаць новы было ляніва, я проста адрэдагавала стары ліст з вішнямі, бо адтуль шмат чаго яшчэ актуальна.

А ўвогуле, вы ведаеце, што мне хацелася б атрымаць у жжшны віртуальны падарунак?..
Фотаздымкі прыгожых хмарак-аблачынак :)
Не ў сэнсе - мяне ))))
У сэнсе - неба.
Каб вось так адкрываю я праз колькі там дзён ЖЖ, а ў ім - усё блакітнае і ў белых хмарках..)
Толькі так хочацца, каб гэта былі менавіта ВАШЫЯ фотаздымкі, каб гэта вы іх калісьці злавілі на небе. Бо гугл - гэта нецікава... А ў вас жа ёсць, я ведаю ;)
Мммм? :)
Толькі не трэба сёння-заўтра, гэтыя дні хай застаюцца бясхмарнымі )

а няма ніякіх цэтлікаў

Previous post Next post
Up