У мяне выходны, мне трэба перарабіць шмат спраў, і хатніх, і працоўных, але я буду апраўдваць ганаровае званне Вялікага Пракрастынатара :)
Таму што неяк пару тыдняў таму я падхапіла ў чароўнай
heana_costre (аааа, у яе ёсць сіні капялюш!))) пяць асацыяцый на сябе любімую, ну і трэба ж з імі неяк разабрацца. А што, таксама важная справа, чаму не? :)
Старая гульнюшка, вы ўсе яе ведаеце. Вам даюць пяць асацыяцый пра вас, і іх трэба неяк патлумачыць. А потым раздаць асацыяцыі ўсім ахвотным.
Сынапатам. Ну так, першай жа асацыяцыяй са мной цалкам можа быць :)
Альзо.
Калі тлумачыць само слова, то "сынапатам", як вы, спадзяюся, здагадаліся, - гэта сімбіёз сына і вініпухаўскага сланапатама.
Ну і калі пра тое, што (хто!) за словам хаваецца, тады так.
Сын, адна штука, зваць Кірылам. Сем год. Першакласнік. Тонкі шмат у якіх сэнсах: ад фігуры да нервовай арганізацыі і пачуцця гумару :) Любіць самалёты, цукеркі, кніжкі, космас, уніформу, гісторыю войнаў і шмат чаго яшчэ. А я люблю яго :)
Хмарка.
Мне досыць часта задаюць пытанне "Чаму?". Адказваю)
Калісьці даўно я напісала адну штуку на некалькі старонак, ахрысціўшы яе раманам. Не таму што жанр - таму што змест :) І назвала "Хмарка-Дурніца", выкарыстаўшы ідэю аднаго харошага нямецкага пісьменніка Генрыха Ахтэрнбуша (калі вы ў тым самым даўно трапілі на спектакль Таццяны Cулімавай "Бот і яго шкарпэтка", то гэта той самы аўтар).
Вооось.
А калі я вырашыла завесці сабе ЖЖ (яшчэ першы), то ўзяла тую Хмарку ў якасці ніка, абыграўшы заадно сваё імя і нямецкае Wolke (хмарка, воблака). А потым і сюды перанесла.
Фіялетавая дзяўчынка з аватаркі.
(Адмыслова паставіла да допісу менавіта яе)
На самой справе - нічога звышканцэптуальнага, проста выпадкова ўбачаная карцінка.
Гэта лялька, якая выстаўлялася на адной з аўтарскіх экспазіцый. На жаль, я цяпер ужо не памятаю ні імені аўтара, ні што за выстава..(
Знайшла "фіялетавую дзяўчынку" я ў 2011-м і адразу зразумела, што яна як найлепш адлюстроўвае мяне. Не ведаю, чаму :) І доўгі час толькі ёй і карысталася. Цяпер-та ў мяне ёсць іншыя, але гэтую я і сёння люблю пяшчотна.
Вершы.
Хм... ну да :) А што пра іх расказваць? ))
Нешта рыфмавала яшчэ ў дзяцінстве, але першы свядома запісаны ў сшытак быў у шаснаццаць, калі я глупа, неўзаемна і дахазносна закахалася..) Гэта нічым не скончылася і ні ў што такое не вылілася. Вось толькі вершы так і пішу з таго часу ).
Таму што не магу не пісаць. Хоць былі і паўзы, і нават даволі доўгія, у некалькі гадоў.
Хаця сама я стаўлюся да таго, што пішу, вельмі крытычна. Гэта не паэзія, вы ў курсе )).
Стаўленне да свайго імя.
Нармальнае :) З асобнымі тонкасцямі і нюансамі, праўда.
Сябры, каторым цікава, могуць прачытаць (ці перачытаць) вось тут:
http://volka-z-bolkava.livejournal.com/65085.htmlУ прынцыпе, за год амаль нічога не змянілася.
Неяк так :)
З кім пагуляцца? ;)