музыка як машына часу

May 26, 2012 00:35


Гітары і там тамы, лён і званочкі, фенечкі і цымбалы, флейты і сандалі, мужчыны, што ганарацца сваім доўгім хаерам. Вязанне кручком і спіцамі, шыццё, пацеркі ў разнастайных месцах, крышнаіты ў прыяцелях, дабро-дабро-бабро-хараство. На фестывалі этнакультур «Эхо» я адчула сябе на сем гадоў маладзейшай. Гэтыя людзі, якіх я бачыла першы-другі раз, таксама некалі пасталелі ,  даўно скончылі ўніверсітэты і нарадзілі дзетак. Але па-ранейшаму спяваюць, пагойдваючыся з боку ў бок. Мае віцебскія музыкі таксама пасталелі, але таксама па-ранейшаму робяць тое, што любяць - збіраюцца, граюць, спяваюць, ездзяць па гарадах. Кожны з іх - надзвычай цікавы чалавек, але пры гэтым усе яны так падобныя адзін на аднаго...

І вось толькі я пачала разважаць пра гэта пад адну з песень чуллівага жаночага голасу, як убачыла старую знаёмую - яна падышла да стэлажоў з вязанымі торбамі, даўно іх любіць. І я шчэ больш адчула сябе пятнаццаці год. Я зноў нічога пра яе не ведала, як і ў першы дзень знаемства. Тое ж пачуцце насцярожанасці і цікавасці. І ўсё бцдзе досыць пацешна, пакуль не ўспамінаешь занадта шмат.



Трэба будзе зрабіць для маленькай Міры шум дажджу.
Previous post Next post
Up