May 10, 2012 23:36
Эсэ пра рэпутацыю Адама Глобуса атрымалася нават зачытаць. Глупства, не трываю зачытваць напісанае і запісваць нагаворанае. Тычко, праўда, не здзівіла: Глобус яе засмуціў (і зараз, і калісьці), а Сыс - божабожа, ну чаму ўсім трэба пра гэта казаць - піў.
На шляху дадому бачыла пару лесбіянак. Вельмі мілыя. [...]
Набокаў ужо не такі агідны, як раней - напэўна, звыкаюся. «Яна ішла з ледзь прыкметным нахілам, пачынаючыся паштамтам і канчаючы царквой, як эпісталярны раман» - на гэтым ужо ўсміхалася. Жданоўскі «Князь Мсціслаўскі» таксама аказаўся сімпатычнай кніжкай: «людзішкам» усё роўна пад кім жыць, а Жыгімонту ўсё роўна, што адбываецца ў прыгранічных землях.
Наогул, гісторыю трэба праходзіць менавіта так - праз мастацкія творы. Адразу ўсё запамінаецца, мне вось Чарадзей з «Следу Ваўкалака» да гэтага часу перад вачыма ў кіеўскім склепе, а было ж гадоў дзесяць таму. Толькі не трэба на дакладнасці замарачвацца - калі ўжо зацікавіць эпоха, будзе і па навуковых працах корпанне.