Тодар Кашкурэвіч… паўсюль!

Jan 31, 2012 17:21


 Гэты ўікэнд прайшоў пад імём спадара Кашкурэвча. Спачатку харызматычны Алесь з Беларускай дуды распавёў жарцік пра яго чорны гумар, потым на яго можна было паглядзець і ў кіно пра дуду і дудароў Беларусі. Займальна, што пасля кіно яшчэ знайшлося ў аўдыторыі пытанне, хто з дудароў практыкуе сакральную гульню. Кашкурэвіч - рэальна Мефіста, а аб яго скулы Ірэн Адлер сур’ёзна парэзалася б.

Дзесьці а першай гадзіне нядзелі чытала цікавую нацемку ў пАРТызане пра веру тутэйшых. Ад мовы залежыць і светаполяд, гэта я ведала даўно. На “сцёб-камені” вярнулася паглядзець аўтара. Ну хто, канешне Тодар Кашкурэвіч! :) Сёння пасля прагляду двух "дзяўчын з тату цмока" (новая і старая версіі) я вывучаю некаторыя яго публікацыі. Было б файна, вядома, распытаць пра ініцыяацыю, але хто ж мне раскажа.) Хаця б на жывога яго паглядзць.


Кашкурэвіч, дудар

Previous post Next post
Up