Вялікая адказнасць на плячах таго настаўніка, якога слухаюць студэнты. Калісьці сп. Жаўняровіч даводзіў нам, што “справа” можа быць ці судовай, ці антонімам лева. Сп. Зелянко таксама бачна як яго вучня: “Як справы, так і злевы”, - адказаў ён калісьці пры нас (вой, у той дзень мы былі гатовы насіць яго на руках за адну толькі непахісную ўпэўненасць: “Я ніколі нічога не блытаю. Я рэдактар”. Таму што, як падказвае нам першы запавет, “Рэдактар - чалавек дасведчаны”).
Але зараз не пра гэта.
Пасля заняткаў сп. Альбіны я не магу нармальна чытаць ці гаварыць “датычыцца”. Яна была супраць гэтага “тыкання”, хоць ва ўсіх класікаў, ва ўсіх падручніках яно ёсць. На вакацыях разбірацца з гэтым, ці што?...
А ўчора эсвэ ўз’еўся на мяне за нармальны працяжнік. Я пытаю: “Што, у нас з Расіяй тыпаграфіка адрозніваецца?” - “Не адрозніваецца, дзе вы такое бачылі, гэта ГОСТ, ён камісіяй быў ухвалены”. А што я магу зрабіць, калі ў камісіі не было, відаць, раскладкі Бергмана? Там паўсюль замест эм даш эн даш стаіць. І, вядома, увесь спіс літаратуры ў курсавой перарабляць.
Дарэчы, спіс - “жах нейкі”. Гэта пры тым, што ўсё рабіла па спісу сп. Жаўняровіча. Яго манаграфія выйшла ў гэтым годзе. А камісія падпісала ганебны ГОСТ, яшчэ калі я на першым курсе была.
Ды не ў гэтым рэч… Што з усёй краінай рабіць? Якой усё роўна, дэфіс ці мінус, сярэдні або нармальны працяжнік, БНФ ці БНР…
-
-
-
http://www.artlebedev.ru/kovodstvo/sections/97/http://inforedesign.com/notes/defis-korotkoe-tire-dlinnoe-tire/http://clubs.ya.ru/4611686018427388458/replies.xml?item_no=3http://habrahabr.ru/blogs/typography/20588/ Але за кніжку, зразумела, дзякуй. Ды й наогул за веды. І за спрэчкі.) Мне, думаю, ніколі б не хапіла волі займацца самаадукаваннем поўнасцю.
“Публіцыстычны дыскурс Уладзімірі Караткевіча”