У мяне за акном будоўля. Колькі дзён таму прывезлі здаравенны кран. Мігціць ноччу.
Сёння яны слухаюць Эмінема.
А на будоўлі корпуса МА БДУ, дзе вакзал, слухалі неяк Цоя. Не, не “хацім перамен”, але і не “агуркі”. Файна.
Я апошним часам таксама калі працую, нешта фонам іграе. У мяне гэта, як і ўсё, перыядамі. Скора спатрэбіцца цішыня для якаснай працы, але зараз можна крутануць Касаб'ян грамчэй.
І нагадаўся подпіс на "З ...", які я чамусьці папрасіла зрабіць сп. Разанава.
АукцЫон рабіў альбом па вершах Хлебнікава.
Цікава, а Нагуаль думаў пра Разанава?...))
Сп. Гражына, якой вялікі дзякуй, вельмі ў час расказала нам пра Хлебнікава.
Калі б не, не прыйшлося мне расказваць "О рассмейтесь, смехачі!" ў кнігарні і не пазнаёмілася б я са сп. Ядвісяй. І не ўзнала б пра выставу света.
Усё так звязана, божабожа. І як пасля такіх падзей не зрабіцца фаталістам?)