Списки репрессированных граждан Беларуси 1920-1953 гг.
Картатэка Сталіна Мы жывем у будучыні, якую сфармаваў Сталін: мільёны людзей розных поглядаў, паходжаньня, адукацыі, нацыянальнасьці былі зьнішчаныя, бо не падыходзілі да мадэлі будучыні, што была вызначаная камуністычнай хімэрай.
СССР быў самай вялікай машынай зьнішчэньня сваіх грамадзян. Галоўным рухавіком гэтай машыны быў Сталін. У сакавіку споўніцца 60 гадоў з дня яго сьмерці - да гэтай даты штодня на сайце «Свабоды» будзе публікавацца тысяча імёнаў і кароткія біяграмы ахвяраў зь Беларусі.
Беларускае сёньня магло быць іншым - калі б іх не забіў Сталін.
Публікацыя падрыхтаваная з дапамогай сяброў «Мартыралёгу Беларусі».
Імёны дадаюцца штодня.