Па-за грудзьмі

Oct 30, 2018 09:06


відаць, гэта мусіла адбыцца, каб я зноў сюды завітала:
мяне забанілі ў фэйсбуку.
праўда пакуль толькі на содні.
за голыя цыцкі, ха-ха!
таму пішу пакуль тут.



Ад учора бразільскі дакументальны фільм "Па-за грудзьмі" з беларускімі субтытрамі даступны для прагляду па спасылцы: https://vimeo.com/ondemand/pazahrudzmi

Гэтая стужка пра грудзі і ўсё, што з імі звязана. Ну літаральна ўсё, тут і гендэр, і рак, і сэксізм, і мацярынства, і транссэксуальнасць, і пластычныя аперацыі. Фільм пра праблемы сусветныя, але таксама з бразільскай спецыфікай. З

Тут я перадаю вам прывітаньне з Саўвадора, а дакладней менавіта з нашага раёна, дзе нараджалася і рэалізавалася задума дакументальнага фільма "Па-за грудзьмі" (рэжысёр Adriano Soares), а потым ён тут жа, літаральна за гэтай пальмай, перакладаўся на беларускую мову.


Водгукі можна посціць проста тут, ці на старонцы пракату, або нават пісаць у фэйсбуку самому рэжысёру Adriano Soares, можна праз мяне - я перакладу і перадам. І канешне, можна дзяліцца ўражаннямі з больш шырокай аўдыторыяй на сваіх старонках у сацсетках, гэта таксама вітаецца
;-)
Кошт пракату досыць сімвалічны, збор ідзе на працу над новым фільмам рэжысёра "Па-за крывёю", пра кроўныя стасункі і ўсё што з імі звязана. Як выйдзе - зладзім прагляд і ў Беларусі, то ўсё не дарма
;-)
Previous post
Up