52 ЗА 52: №19 - КАЛАСЫ ПАД СЯРПОМ ТВАIМ, УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ

Aug 02, 2015 22:05

Ня так даўно праслухала гэтую аудыёкнігу, якая ўражыла мяне, перш за ўсё, сваёй актуальнасцю.

Кніжка пра сярэдзіну 19 стагоддзя: якое яно было на Беларусі, чым тады жыла шляхта і простыя людзі. Вельмі многа у кнізе ўдзелена ўвагі беларускім традыцыям, пра большасць з якіх я ніколі не чула. Напрыклад, ці ведаеце вы пра дзядзькаванне? Гэта калі пан аддае свайго малога сына у сялянскую сям’ю на некалькі год: каб будучы пан і ўладальнік зямлі спазнаў сапраўднае жыццё, каб ён знаў, як нараджаецца хлеб, і як ён здабаваецца. На мой погляд, гэта вельмі добрая і важная традыцыя.

Усе падзеі у кнізе круцяцца вакол Алеся Загорскага, які прадстае вельмі реальным героем. Такім рэальным, што я, недзе на сярэдзіне кніжцы, палезла ў Інтэрнет паглядзець, што гэта быў за чалавек такі, якога я яго не ведаю з урокаў гісторыі? На самой справе, Алесь Загорскі быў выдуманы… А шкада… Таму што не вядома, як склалася б жыццё Беларусі, калі б ён быў сапраўдны…

У «Каласах пад сярпом тваiм» вельмі многа жыцця і лёсаў розных людзей: тут і каханне, і братэрская любоў, і адносіны паміж дзедам і ўнукам, і самадурства паноў, і разважлівасць сялян. Гэта - быццам беларуская «Вайна і мір», але вельмі другая, нашая, родная.



Што здарылася далей?

Беларусь, беларуская мова, 52 книги за 52 недели, литература-Беларусь

Previous post Next post
Up