Новая книга про ручники

Feb 20, 2009 13:22

Вышла из печати моя новая книга - альбом-монография про белорусские ручники

В. А. Лабачэўская. Повязь часоў - беларускі ручнік / Bond of times - belarusian towel. Мінск: Беларусь, 2009. - 299 c.




Альбом «Повязь часоў - беларускi ручнiк» знаёмiць з выдатнай з’явай нацыянальнай культуры Беларусi - традыцыйнымі i сучаснымі ручнiкамі. Каляровыя фотаздымкi 220  ручнiкоў і  канца ХIХ - ХХ стагоддзя са збораў 11 музеяў Беларусi дэманструюць высокiя мастацкiя дасягненнi беларускiх сялянак у ткацтве, вышыўцы, карункапляценнi. Упершыню ў гэтым альбоме беларускi ручнiк паказаны ў паўнаце сваiх рэгiянальных i лакальных мастацка-кампазiцыйных i арнаментальных адметнасцей. Прадстаўлены 44 лакальных тыпы ручнiкоў усiх гiсторыка-этнаграфiчных рэгiёнаў Беларусi - Заходняга  Палесся, Усходняга Палесся, Падняпроўя, Цэнтральнай Беларусi, Паазер’я, а таксама пазнейшыя вышываныя ручнiкi, якiя адлюстроўваюць працэс разбурэння i нiвелiроўкi этнiчнай спецыфiкi  ў традыцыйным народным мастацтве.

Это новое издание книги 2002 г. Оно дополнено архивными и авторскими фотографиями, в ней сделаны уточнения. Книга имеет новый дизайн, большой формат, текст параллельно на белорусском и английском языках.

ручники

Next post
Up