Культурніцкі абмен у Нямеччыне для беларускай моладзі Культурніцкі абмен у Нямеччыне для беларускай моладзі 1-5 сакавіка 2009 году ў Бэрліне і Дрэздане адбудзецца культурніцкі абмен. Арганізатары - нямецкае студэнцкае таварыства “Лагода” - запрашаюць да ўдзелу маладых беларусаў, якія займаюцца мастацтвам у розных праявах. Візыт улучае ў сябе экскурсыі, наведваньне вядомых культурных цэнтраў, артыстычных салёнаў, музэяў, галерэяў, сустрэчы з нямецкай творчай моладзьдзю (напрыклад, знаёмства і сумесны майстар-кляс з бэрлінскай тэатральнай групай). Апроч азнаямленьня з творчым ланшафтам і магчымасьцямі самарэалізацыі ў Нямеччыне, візыт дае шанс беларускім творцам выступіць на нямецкай сцэне і завязаць карысныя кантакты са сваімі калегамі-аднагодкамі, а таксама людзьмі, якія займаюцца арганізацыяй культурніцкіх мерапрыемстваў і прамоцыяй беларускай культуры. Мастакі і фатографы змогуць выставіць свае працы ў галерэі, маладыя акторы - выступіць у тэатры, музыкі і гурты - выканаць свае творы ў клюбах Бэрліна і Дрэздана. З прычыны абмежаванай колькасьці ўдзельнікаў у абмене, арганізатары праводзяць адбор на падставе матывацыйных лістоў кандыдатаў. Жадаючыя прыняць удзел дашліце, калі ласка, як мага хучэй заяўку на E-mail: kunstaustausch@gmail.com . Арганізатары дапамагаюць у афармленьні візы, забясьпечваюць удзельнікаў пражываньнем і харчаваньнем у Бэрліне і Дрэздане, а таксама аплочваюць праезд зь Беларусі ў Нямеччыну. Дэдляйн падачы заявак 15 студзеня 2009г.
Культурніцкі абмен у Нямеччыне для беларускай моладзі
Культурніцкі абмен у Нямеччыне для беларускай моладзі
1-5 сакавіка 2009 году ў Бэрліне і Дрэздане адбудзецца культурніцкі абмен. Арганізатары - нямецкае студэнцкае таварыства “Лагода” - запрашаюць да ўдзелу маладых беларусаў, якія займаюцца мастацтвам у розных праявах. Візыт улучае ў сябе экскурсыі, наведваньне вядомых культурных цэнтраў, артыстычных салёнаў, музэяў, галерэяў, сустрэчы з нямецкай творчай моладзьдзю (напрыклад, знаёмства і сумесны майстар-кляс з бэрлінскай тэатральнай групай). Апроч азнаямленьня з творчым ланшафтам і магчымасьцямі самарэалізацыі ў Нямеччыне, візыт дае шанс беларускім творцам выступіць на нямецкай сцэне і завязаць карысныя кантакты са сваімі калегамі-аднагодкамі, а таксама людзьмі, якія займаюцца арганізацыяй культурніцкіх мерапрыемстваў і прамоцыяй беларускай культуры.
Мастакі і фатографы змогуць выставіць свае працы ў галерэі, маладыя акторы - выступіць у тэатры, музыкі і гурты - выканаць свае творы ў клюбах Бэрліна і Дрэздана.
З прычыны абмежаванай колькасьці ўдзельнікаў у абмене, арганізатары праводзяць адбор на падставе матывацыйных лістоў кандыдатаў.
Жадаючыя прыняць удзел дашліце, калі ласка, як мага хучэй заяўку на E-mail: kunstaustausch@gmail.com .
Арганізатары дапамагаюць у афармленьні візы, забясьпечваюць удзельнікаў пражываньнем і харчаваньнем у Бэрліне і Дрэздане, а таксама аплочваюць праезд зь Беларусі ў Нямеччыну.
Дэдляйн падачы заявак 15 студзеня 2009г.
Дадатковая інфармацыя тут http://n-europe.eu/education/kulturnitski_abmen_u_nyamechchyne
Reply
Reply
Leave a comment