У Нацыянальнай Бібліятэцы адчынілася выстава «Амэрыка вачыма беларусаў» і будзе працаваць там у галерэі «Панарама» да 5 ліпеня. Учора на афіцыйным адкрыцьці былі абвешчаныя імёны пераможцаў адпаведнага конкурсу.
Мае здымкі сябры журы (Ўладзімір Парфянок, Юрый Васільеў і Аляксей Андрэеў) адзначылі як «Лепшая сэрыя ў жанры вулічнага фота». Атрымаў сэртыфікат і зьнешні HDD на 500ГБ.
У фотаконкурсах дагэтуль ня тое, каб асабліва ўдзельнічаў. Але гэты быў добрай нагодай разабраць свае здымкі з афігеннай вандроўкі. Хоць здымкі ўсё яшчэ разьбіраю, але першая фотаперамога асабліва прыемная :)
З.Ы.
Рэпатаж з адкрыцьця выставы і падрабязнасьці.