Aug 04, 2008 22:19
Набываю, праязны на жнівень. Вырашыў узяцб дэкадны, таму што і грошай няшмат, і на месяц мне ў прынцыпе не патрэбна. Карацей кажучы набываю "аўтобус, тралейбус, метро" . А касір мне кажа, што ў іх зламалася прыстасаваньне для таго каб праверыць картку, але ўсе яны на жнівень і можна браць.
Ня ведаю чаму вырашыў узяць. 1 жніўня зьбіраюся паехаць на метро, а турнікет піша "СКОНЧАНА", вырашыў праверыць, а картка чэрвеньская.
Вярнуўся туды дзе набываў, і патрабую памяняць. Памянялі ўсё ж такі, хаця і нагаварылі "добрых" словаў.
Сеньня вырашыў праверыць, а яна месяцная, а не дэкадная. Зноў падманулі, але мяняць я больш не пайду.