РЕКИ И ОЗЕРА БЕЛАРУСИ

Jan 26, 2008 21:56

"Свитязь в тигровой шкуре" -- добры літуратуразнаўчы жарт Калдуна ў пошуках адказу на пытанне, якое беларускае возера ў баладзе Адама Міцкевіча. Дзіўна, што слова "свіцязянка" так і не прагучала ў перадачы. Мабыць, пра гэта ніхто і не ведаў.
Мне ў звязку з гэтым прыгадалася цікавая гісторыя. Неяк даўно так атрымалася, што цэлы дзень вадзіць па Мінску Барыса Бурду давялося мне. Лішне казаць, што праз гадзіну ў мяне быў ужо інфармацыйны ступар, таму што ў Боры рот не закрываўся, і ён абрушваў на мяне патокі інфармацыі. Дык вось, калі мы былі ў Траецкім прадмесці, Бурда мне сказаў, што для яго назва "Свислочь" -- это какой-то чудовищный симбиоз свиньи и сволочи". Запомнілася.
І трэцяя гісторыя -- адна за адной, Бурда -- з Адэсы, Віця Байрак -- з Адэсы. Быў ён у нас неяк у МІнску, а ў нас многія па-руску кажуць не Одесса, а ОдЭсса. Яго гэта раздражняла. І калі я ў каторы раз сказала АдЭса, ён паспрабаваў на ўсё жыццё мяне адвучыць: Представь, что твой город я буду называть не Минск, а МЫнск! Вот так же, как вы говорите не ОдЕсса, а ОдЭсса!"
Previous post Next post
Up