Вясна набірае моц! Сьнегу ўсё меней, сонейка грэе ўсё сапраўдней, птушкі ціўкаюць усё болей, расады ўсё прыбывае, парасткі падрастаюць, нават траўка ўжо месцамі паказваецца... А сёньня вясну прарвала - яна пацякла, нават імкліва пабегла струменямі расталага сьнегу. Калі я выходзіла з дому за малаком, я яшчэ спакойна прайшла поле, там быў толькі мокры сьнег і мокрая зямля, але ў вёсцы канава ператварылася ў сапраўдную раку з імклівай плыньню, а падворак старых, у якіх бярэм малако, у імклівае возера =).. І рака гэта цякла ў луг у нашым напрамку - і ўжо на адваротным шляху (хвілін праз 20) праход да сядзібы быў затоплены, прыйшлося абыходзіць сажалку зь іншага боку. А ўжо праз гадзінку другую плынь знайшла вузенькі праход у сажалку і праз пару гадзін яна была поўная! Вось невялікі фота-рэпартаж :
Вясна ідзе! Плыве! =)
Гэтая рака цячэ зь вёскі праз увесь луг (ператвораны ў паплавы) у нашу сажалку
Рака расталай вады ўпадае ў сажалку
Рака вірыць!
Наш домік у небясьпецы - да яго вадзе не дабрацца, а некаторыя двары ў вёсцы ператварыліся ў возера
Сажалка стала сапраўднай сажалкай (цікава, ці надоўга?) - узровень вады падняўся за пару гадзін напэўна на метр
А ў садзе вясна яшчэ не перамагла зіму
Хаця на пагорку ля хлявоў ужо вясна і зямля адносна сухая
Вясновыя праталіны..
І лесу шэлест верасны веснавы..
Яр ясна сонейка =)
Яр ужо вялікі і моцны - можа заваліць Сьвіста. (Заўважце, як той яго абдымае =))
Зараз кагосьці зьнясуць з ног!
Бобік здох =)