Крыху новых здымкаў з сядзібы і сабакіных

Feb 15, 2011 16:53

 Непадалёк, каля дзотаў першай сусьветнай вайны, на ўскрайку старога калгаснага саду расьце дрэва, а дакладней гэта нават два дрэвы разам, якое зачароўвае мяне сваёй кронай. Я яго празвала дрэвам жыцьця =)




"Дрэва жыцьця" сонечнае



"Дрэва жыцьця" пахмурнае






Наша Камяніца як на карціне =)



Наша месца пад сонцам =)



Мае сьляды - катаюся на лыжах






Сьвіст час ад часу пад сьнегам чуе пэўна мышэй, падскоквае, б'е пярэднімі лапамі па сьнезе і пачынае рыць =) але пакуль я ня бачыла, каб ён некага ўпаляваў



Яр не разумее, што робіць Сьвіст, але дужа цікавіцца =)



Яр ужо амаль дагнаў Сьвіста па росьце



- Вось такі я прыгажун!






сядзіба

Previous post Next post
Up