"Пустые холмы"

Jun 03, 2010 13:50

Ёсьць 3-4 месцы ў бусіку, на якім мы зьбіраемся ехаць на фэст. Выязджаем у чацьвер 10.06 увечары, назад прыедзем ці позна ўвечары ў нядзелю ці зранку ў панядзелак. Дарога будзе каштаваць 70 у.а. (на аўтобусе 80). Калі ёсьць жадаючыя далучыцца, адпісвайцеся =)

вандроўкі

Leave a comment

ja_ryw June 4 2010, 08:32:36 UTC
ууу
я думала, хто-хто, а вы будзеце на беларускай вясёлцы, на першай у гісторыі беларусі :)

Reply

vjadzmarka June 4 2010, 09:38:58 UTC
а мы неяк наогул пра яе ня ў тэме =)

Reply

ja_ryw June 4 2010, 13:19:45 UTC
можа то і эгаістычна, але добра, што інфармацыя перадаецца павольна і амаль ніхто не ведае пра яе - менш несвядомых, левых людзей будзе.
http://community.livejournal.com/by_rainbow/
тут можна прачытаць правілы (у адрозненні ад аналагаў фесту ў расіі, малдовіі і еурапескіх вясёлак на беларускай больш строгія правілы, - супраць алкаголю і іншых наркотыкаў, грашовых адносінаў і здымачоў).
там ёсьць мыла, па якому можна атрымаць мапу (для рэкамендацыі спасылайцеся на мяне).
думаю, пры жаданні паспееце, бо праходзіць яна 12-22, здэцца. у панядзелак, калі вернецеся, будзе толькі 3-ці дзень, самы запал %)

Reply

vjadzmarka June 4 2010, 13:42:42 UTC
Вялікі дзякуй за інфармацыю! павывучаем! хацелася б патрапіць ) шкада, што раней ня ведалі.. цяпер адпачынак ужо позна браць.. (

Reply

vjadzmarka June 4 2010, 13:47:05 UTC
і з Ратмірам мы знаёмыя, так што нам нават рэкамэндацыі не патрэбныя, спадзяюся =)

Reply

ja_ryw June 4 2010, 13:51:02 UTC
о, як цудоўна! тым болей выбірайцеся! цяпер ужо ведаеце у чыіх руках арганізацыя вясёлкі і што кепска там не будзе )))

Reply


Leave a comment

Up