харчаваньне

Sep 07, 2009 19:42

Вось патрапіўся добры на мой погляд артыкул, у якім сьцісла, але вельмі яскрава апісваецца праблема харчаваньня: http://www.syromonoed.com/?q=node/42 (у дагонку там http://www.syromonoed.com/?q=node/40 ну і г.д. па навігацыі, калі зацікавіць). Яно б канешне можна было дадаць болей інфармацыі, характарызуючай сытуацыю болей з боку натуральнасьці і з ( Read more... )

здароўе, сыраецтва, харчаваньне

Leave a comment

robinzon_anarki September 8 2009, 19:52:05 UTC
са школы ня ходзіў да дохцераў з-за хваробы.
сплю на падлозе, на скразняку.
ніякіх праблем са здароўем.

цёплая ежа надае энэргію - гэта факт!

наконт усяго, што там напісана. калі верыць усяму, што пішуць - нічога ня зменіцца, усё застанецца такжа супярэчліва, як ёсьць.
вось узяць, напрыклад хлеб - гэта шматкратнае забойства натуральнай ежы (ды нават, па гэтай тэорыі, відаць, злакі - не ежа). хлеб - лёгкі для усвойвання, да тагож, ён дапамагае усвойвацца цяжкім прадуктам, такім, як мяса. хлеб у вайну ратаваў ад голаду міллёны людзей! а калі верыць таму, што напісана, то гэта меганенатуральна, шкодна ды й небяспечна.

канешне, такога начытаесся, дык дрэнна стане. тэкст на гіпноз падобны, увесь час паўтараюцца словы: гніе, труп, забойственна і інш.

прачытаў, вынікі зрабіў, ды забыўся... прырода надзяліла нас шостым адчуваннем, ды нават не надзяліла, а гэта па сутнасці нашая адзіная сувязь з прыродай, якую мы губляем. дык вось, гэтая адчуванне і падказвае, што можна, а што нельга. і ніякая тэорыя не падкажа гэта лепей, чым сама прырода...

а наконт эвалюцыі, і таго, што натуральна чалавеку тое, што было натуральна міллён год таму - брыдота! свет ужо міллён разоў змяніўся і чалавек разам з ім...

Reply

vjadzmarka September 9 2009, 08:04:56 UTC
гэта цудоўна, што ў цябе ўсё выдатна са здароўем!! віншую!! Але 1) ты яшчэ зусім малады 2) у людзей пачатковы запас здароўя розны, некаторым хапае на ўсё жыцьцё нават пры зусім нездаровым вобразе жыцьця 3) у цябе, як я разумею, ня тое, каб зусім нездаровы вобраз жыцьця =)

пра хлеб: 1) скуль ты ўзяў, што ён лёгкі да засвойваньня? я такога ніколі ня чула, не чытала і не адчувала. Тым болей цяперашні хлеб з крамы.. пра яго дрожджы пішуць, што гэта наогул вельмі шкодная рэч(пагуглі, калі цікава).. яны хімічныя.. а ў нас знайсьці бяз дрожджаў немагчыма.. 2) хлеб ня можа палягчаць засвойваньне мяса, усё дакладна наадварот.. любы матэрыял па здаровым харчаваньні (ды і, мяркую, мэдыцына, як навука, калі ты ёй болей давяраеш) табе скажа аб тым, што гэта супярэчыць усім нормам спалучэньня прадуктаў.. крахмалы і бялкі разам не засвойваецца.. і практыка аб гэтым сьведчыць.. 3) у вайну - ну лепей хоць нешта было есьці, зразумела =)

так, тэкст не складаецца з сухіх фактаў, але мне такое болей падабаецца.. так прасьцей дагрукацца да большасьці людзей.. праз эмоцыі і пачуцьці..

наконт шостага адчуваньня - цалкам з табой згодная, але толькі ня трэба блытаць зь ім звычкі, стэрэатыпы, прыхільнасьці і зьнешнія ўзьдзеяньні..

наконт эвалюцыі: ня будзем разводзіць дэмагогію, гэта бессэнсоўна, асабліва тут )

І наогул я не хачу ўступаць у спрэчкі і камусьці штосьці даказваць і навязваць.. Мая мэта было проста падаць інфармацыю, а кожны для сябе вырашае сам =) Жыцьцё раставіць усё па сваіх месцах =)

Reply


Leave a comment

Up