харчаваньне

Sep 07, 2009 19:42

Вось патрапіўся добры на мой погляд артыкул, у якім сьцісла, але вельмі яскрава апісваецца праблема харчаваньня: http://www.syromonoed.com/?q=node/42 (у дагонку там http://www.syromonoed.com/?q=node/40 ну і г.д. па навігацыі, калі зацікавіць). Яно б канешне можна было дадаць болей інфармацыі, характарызуючай сытуацыю болей з боку натуральнасьці і з ( Read more... )

здароўе, сыраецтва, харчаваньне

Leave a comment

robinzon_anarki September 7 2009, 20:25:49 UTC
Вельмі добра чытаецца пад Soulfly (нажаль няма Канібалаў :) і пасля звычайнай ежы )

На мой погляд тут вельмі шмат спрэчных момантаў. Я напрыклад заўсёды прытрымліваўся таго, што больш натуральна... і калі не дзеяннямі, то думкамі дакладна )

Але ўсёж... цёплае харчаванне дае чалавеку дадатковую энэргію, якая яму неабходна. Мабыць раней энэргія ў такой колькасці была не так актуальна, калі хадзі сабе па неабсяжных прасторах, кушай фрукты, ды памнажайся... А потым паляванне, жывёлагадоўля, збіральніцтва... А потым войны... Уяўляю колькі было б смеху з таго война, які не есьць мяса. Чалавек есьць мяса не таму, што захацелася нечага смачнага, а якраз таму, што гэта натуральна, прыродай закладзена, гэта было неабходна! А пры актыўнам дзеянні мяса чалвекам усвойваецца вай як добра! Другое пытанне - тое, што сучасны чалавек ужо не робіць доўгія пераходы паміж мясцінамі пражывання, ды не траціць шмат моцы ды энэргіі на змаганьне з прыродай. Чалавек вяртаецца да сваёй пасіўнай прыроды... А розныя непераасэнсаваныя звычкі застаюцца, адсюль і "ожирение".

Зноў да цёплага. Мы вельмі шмат трацім энэргіі, з адной толькі сыравіны ды гародніны яе не набярэшся, таму як менш цёплая ежа чалавеку неабходна, як мне гэта адчуваецца. Калі ісці да вытокаў прыроды, то чалавек і працаваць-та не павінен, еш сабе, ды гуляй... Дык не, сучасны свет выглядае інакш.

А розныя хваробы з-за мёртвай ежы - усё можа быць і так, але ў тым выпадку, калі б чалавек быў мёртвы. А у жывога чалавека усё значна аптымістычней!

Reply

vjadzmarka September 8 2009, 03:45:02 UTC
На мой погляд тут вельмі шмат спрэчных момантаў -- а на мой погляд, усё лягічна і нічога спрэчнага =)) І ўсе твае пытаньні і контраргумэнты ў артыкуле, здаецца асьвятляюцца =)

цёплае харчаванне дае чалавеку дадатковую энэргію, якая яму неабходна -- наколькі я разумею, энэргію дае сама ежа, а не яе тэмпература. І нават наадварот, калі ежа цяплей тэмпературы цела чалавека (што асабліва датычыцца розных гарбат), то арганізму яшчэ прыходзіцца выдаткоўваць шмат энэргіі на яе астуджэньне і яна пашкоджвае слізістыя абалонкі чалавека.

Мабыць раней энэргія ў такой колькасці была не так актуальна -- наадварот, чалавек раней атрымліваў і выкарыстоўваў энэргіі ў разы болей, чым сёньняшні пасыўны індывідуум, і нават болей чым ваяры-мясаеды. Сёньняшнія сыраеды пішуць аб тым, што яны сталі нашмат болей энэргічныя, бадзёрыя, моцныя, цягавітыя. На пераварваньне мяса ідзе вельмі шмат энэргіі.. Пра гэта напісана ў артыкуле =)

Уяўляю колькі было б смеху з таго война, які не есьць мяса -- думаеш? ваяры ўсходніх цывілізацый многія так і рабілі і пры гэтым яны ваявалі ня зброяй, а целам, што сьведчыць пра значна большую моц, трываласьць і кантроль над целам. Ды і сёньня ёсьць спартсмэны-вегетарыянцы (у тым ліку цяжкаатлеты), якія не адстаюць ад сваіх калегаў-мясаедаў =)

Мы вельмі шмат трацім энэргіі, з адной толькі сыравіны ды гародніны яе не набярэшся -- яшчэ як набярэсься. Аб гэтым сьведчыць і досьвед сёньняшніх сыраедаў. Але галоўнае, што так было задумана Творцам, ён даў чалавеку ўсё, каб той нават не задумваўся аб харчаваньні - усё неабходнае, каб рабіць яго здаровым, дужым, прыгожым, ... - было навокал яго ў гатовым выглядзе.

Калі ісці да вытокаў прыроды, то чалавек і працаваць-та не павінен, еш сабе, ды гуляй... -- так і ёсьць, толькі не гуляй, а думай і дзей. І некаторыя людзі на вялікую радасьць да гэтага ўжо вяртаюцца =)

А розныя хваробы з-за мёртвай ежы - усё можа быць і так, але ў тым выпадку, калі б чалавек быў мёртвы. А у жывога чалавека усё значна аптымістычней! -- табе здаецца аптымістычный сёньняшня сытуацыя, калі амаль усе людзі ўсё жыцьцё хварэюць і залежаць ад мэдыцыны і фармацэўтыкі?

Reply

robinzon_anarki September 8 2009, 19:52:05 UTC
са школы ня ходзіў да дохцераў з-за хваробы.
сплю на падлозе, на скразняку.
ніякіх праблем са здароўем.

цёплая ежа надае энэргію - гэта факт!

наконт усяго, што там напісана. калі верыць усяму, што пішуць - нічога ня зменіцца, усё застанецца такжа супярэчліва, як ёсьць.
вось узяць, напрыклад хлеб - гэта шматкратнае забойства натуральнай ежы (ды нават, па гэтай тэорыі, відаць, злакі - не ежа). хлеб - лёгкі для усвойвання, да тагож, ён дапамагае усвойвацца цяжкім прадуктам, такім, як мяса. хлеб у вайну ратаваў ад голаду міллёны людзей! а калі верыць таму, што напісана, то гэта меганенатуральна, шкодна ды й небяспечна.

канешне, такога начытаесся, дык дрэнна стане. тэкст на гіпноз падобны, увесь час паўтараюцца словы: гніе, труп, забойственна і інш.

прачытаў, вынікі зрабіў, ды забыўся... прырода надзяліла нас шостым адчуваннем, ды нават не надзяліла, а гэта па сутнасці нашая адзіная сувязь з прыродай, якую мы губляем. дык вось, гэтая адчуванне і падказвае, што можна, а што нельга. і ніякая тэорыя не падкажа гэта лепей, чым сама прырода...

а наконт эвалюцыі, і таго, што натуральна чалавеку тое, што было натуральна міллён год таму - брыдота! свет ужо міллён разоў змяніўся і чалавек разам з ім...

Reply

vjadzmarka September 9 2009, 08:04:56 UTC
гэта цудоўна, што ў цябе ўсё выдатна са здароўем!! віншую!! Але 1) ты яшчэ зусім малады 2) у людзей пачатковы запас здароўя розны, некаторым хапае на ўсё жыцьцё нават пры зусім нездаровым вобразе жыцьця 3) у цябе, як я разумею, ня тое, каб зусім нездаровы вобраз жыцьця =)

пра хлеб: 1) скуль ты ўзяў, што ён лёгкі да засвойваньня? я такога ніколі ня чула, не чытала і не адчувала. Тым болей цяперашні хлеб з крамы.. пра яго дрожджы пішуць, што гэта наогул вельмі шкодная рэч(пагуглі, калі цікава).. яны хімічныя.. а ў нас знайсьці бяз дрожджаў немагчыма.. 2) хлеб ня можа палягчаць засвойваньне мяса, усё дакладна наадварот.. любы матэрыял па здаровым харчаваньні (ды і, мяркую, мэдыцына, як навука, калі ты ёй болей давяраеш) табе скажа аб тым, што гэта супярэчыць усім нормам спалучэньня прадуктаў.. крахмалы і бялкі разам не засвойваецца.. і практыка аб гэтым сьведчыць.. 3) у вайну - ну лепей хоць нешта было есьці, зразумела =)

так, тэкст не складаецца з сухіх фактаў, але мне такое болей падабаецца.. так прасьцей дагрукацца да большасьці людзей.. праз эмоцыі і пачуцьці..

наконт шостага адчуваньня - цалкам з табой згодная, але толькі ня трэба блытаць зь ім звычкі, стэрэатыпы, прыхільнасьці і зьнешнія ўзьдзеяньні..

наконт эвалюцыі: ня будзем разводзіць дэмагогію, гэта бессэнсоўна, асабліва тут )

І наогул я не хачу ўступаць у спрэчкі і камусьці штосьці даказваць і навязваць.. Мая мэта было проста падаць інфармацыю, а кожны для сябе вырашае сам =) Жыцьцё раставіць усё па сваіх месцах =)

Reply


Leave a comment

Up