Самарэалізацыя і самаробка

Aug 28, 2009 23:00

Апошні месяц амаль увесь вольны час я займалася спробай пяра ў новых для мяне напрамках. І, здаецца, не беспасьпяхова =)

Хачу падзяліцца вынікамі працы - толькі не кідайцеся адразу памідорамі, першая спроба ўсё ж ))
Адразу прашу прабачэньня за здымкі - зробленыя тэлефонам, паколькі здымача няма (лічбамыльніцу і тую скралі).

Здымкі ўсе клікабельныя ( Read more... )

пацеркі, майкі, валеньне, торбачкі, самаробка

Leave a comment

urshulja September 30 2009, 20:52:55 UTC
па паясы можаце да нас! з наступнага тыдня распачынаю гурток па вырабу паясоў.далучайцеся:)

Reply

vjadzmarka October 1 2009, 09:57:22 UTC
было б цудоўна! :) а да вас - гэта куды? :) дзе можна болей інфармацыі даведацца пра гурток? )

Reply

urshulja October 1 2009, 14:15:36 UTC
мы-Студэнцкае этнаграфічнае таварыства:) павешу яшчэ аб'яву на байэтне. гурток - 1 раз на тыдзень. паясы- плеценыя, дошчачкавыя, тканыя на бердзечку, і магчыма(па жаданні)на ніту. заняткі будуць праходзіць па вечарах, альбо на караткевіча 11, альбо ў р-не Арлоўскай. на першым занятку разгледзім арганіз.пытанні, і плеценыя вяровачкі.

Reply

vjadzmarka October 1 2009, 14:44:05 UTC
цудоўна =) галоўнае, каб не ў аўторак ці суботу былі заняткі =) а калі б на караткевіча - было б проста выдатна =) чакаю абвесткі на by_ethno :)

Reply

urshulja October 2 2009, 10:58:36 UTC
заняткi распачнуцца у наступны чацвер(8 кастрычнiка), на Караткевiча, у 6 гадзiн

Reply

vjadzmarka October 2 2009, 11:58:47 UTC
Цудоўна! :) Я буду =)

Reply

vjadzmarka October 5 2009, 08:17:53 UTC
Якія-небудзь матэрыялы трэба мець з сабой на першы занятак? Колькі мець грошай? :)

Reply

vjadzmarka October 9 2009, 06:51:22 UTC
"я прыйшоў - цябе няма - падманула, падвяла" =)
нешта зьмянілася? я ўчора была на Караткевіча, і там было зачынена, а ваш тэлефон выключаны :(

Reply

urshulja October 10 2009, 21:34:31 UTC
Выбачайце калі ласка! я таксама перажыла жудкі стрэс, бо не мела інтэрнэту на працягу гэтых дзён, сапсаваны тэлефон, і адсутнасць вашага нумару зрабілі сваю чорную справу...адбыліся пэўныя несупадзенні падзей, таму гурток адклалі на тыдзень. ён усё ж распачнецца там жа, а шостай , 15(чацвер) кастычніка. спадзюся вы не надта напалохаліся, і не перадумалі, і мы яшчэ сустрэнемся:) на першы занятак бярыце ніткі, прыстойных колераў.

Reply

vjadzmarka October 11 2009, 07:34:42 UTC
Не, усё нармалёва, я разумею =) Я буду! =)

Можна падрабязьней наконт нітак? Я зусім ня ў тэме, якія патрэбныя =) З чаго? Якой даўжыні, таўшчыні?

Reply

urshulja October 12 2009, 12:19:24 UTC
ніткі ў ідэале - воўна, колеры бліжэй да натуральных, таксама разнастайныя чырвоныя. таўшчыні лепш аднолькавай, але не прынцыпова. ну і нажніцы там розныя нататнікі:)

Reply


Leave a comment

Up