(no subject)

Dec 10, 2015 12:10

Уф, наведала ўчора чарговую сустрэчу Дударскага клуба. Што маю сказаць? Добра, што выбралася, хаця б таму, што выбралася. Утульненькая зала, нядрэннае піва, добрая сяброўка і трошкі танцаў (сказваецца доўгі перапынак: што умела - пазабывалася, а новага - не даведалася) утварылі досыць неблагую вечарыну. Сустрэла кагосьці са старых знаемых (залажалі з Дзітмарам "Лявоніху"), нацерла троху мазалёў і атруцілася бледным чмялём (эль - гэта файна).
У суботу планую наведаць вечарыну мудзівальных танцаў пры "Люцэрне". І ўвогуле - пачаць ізноў імі займацца. Памятаю, як скакала "Ірландэрку" у сцілах (халера, зараз нават босая так нагамі рухаць не змагу). Я сумую па тым часе...
УПД. У любым незразумелым становішчы танч бурэ.

дневнички в истории болезни

Previous post Next post
Up