вітанне

Aug 25, 2024 08:05

Прывітанне! Мяне завуць Алена, я псіхолаг, магістр псіхалогіі (БДУ, 2013), магістр сацыялогіі ў галіне гендэрных даследаванняў (ЕГУ, 2008), гештальт-тэрапеўт (МГІ, 2006), экзістэнцыйны кансультант (2010). Я мама дваіх дзяцей, замужам. Пяць год мы жылі ў шлюбе без дзяцей, пасьля з’явіўся сын, які вельмі моцна перамяніў мяне і  маё жыццё. Тэмы сям’і, нараджэння, гадавання, жанчыны і жаночага вельмі важныя для мяне. Не меньш важныя, чым пытанні ідэнтычнасці і самавызначэння.
У 2006 годзе патрапіла на практыку ў Мінскі гарадскі наркалагічны дыспансэр, куды і пайшла працаваць. стажыравалася ў рэабілітацыйным цэнтры “Радуга”.Працавала з залежнымі ад алкаголю, апіятаў, а таксама ў праграме замяшчальнай тэрапіі. Праводзіла індывідуальную і групавую псіхатэрапію.  Пад час сваёй цяжарнасці сынам распачала гурток “Я хутка стану мамай”, што плаўна перайшоў у гурток для мам з дзеткамі “Ладкі”.
Вышываю процягам, вучуся аўтэнтычнаму беларускаму спеву, працягваю навучанне экзістэнцыйнай тэрапіі.

Previous post
Up