May 16, 2014 11:13
ПаведамленнеДададзена: 16.05.14 10:11 Загаловак паведамлення: Сямейны летнік СЭТ 2014 Адказаць з выцемкаю Змяніць/выдаліць гэтае паведамленне Выдаліць паведамленне Паскардзіцца мадэратару
Прывітанне! Тэстую на рэальнасць ідэю - тыдневы сямейны летнік, другая палова ліпеня, дзе будзе месца і маці і дзецям. На яго хочацца запрасіць цудоўную кіраўніцу цудоўнага дзіцячага гурта "калыханка" для штодзенных заняткаў з дзеткамі спевамі і танцамі, пашыць на летніку кашулю для маленькага, павазюкацца разам з глінай. Навучыцца спяваць самім і зладзіць для сябе спеўнае свята, і шмат яшчэ якія ідэі. Правесці летнік можна ў мяне на весцы Засулле - і нават паспытаць сапраўднага вясковага жыцця, папрасіўшыся жыць да бабулек, ці ў наметах у садзе. Ці шукаць іншыя варыянты, блізка да Мінска, можна ля Міханавічаў). Мне асабіста хочацца камфорту, аднак і наметы ў лесе не палохаюць. На сенняшні момант правяраю жыццяздольнасць і запатрабаванасць ідэі, пажаданні да ўдзелу і ўмоваў летніка. Каардынаваць летнік запрасіў СЭТ, распачалі ж традыцыю і ў мінулым годзе летнік ладзілі іншыя дзяўчаты, думаю, яны адзначацца ў каментарах і таксама будуць удзельнічаць). Таму - каму цікава, так і пішам: хачу ў веску).