занятак па голаснаму спеву

May 08, 2014 13:41

На вуліцы не цёпла. Але спяваць у памяшканні - не варыянт. ( далей яшчэ трошачкі )

Leave a comment

vitanne May 8 2014, 12:24:34 UTC
Сама не падазравала, наколькі важна прапісаць досвед. Так, раней вельмі часта, аддаўшы перавагу спантаннасці, я губляла дарогу ў рабоце з кліентам і сама гэтага не заўважала. Гэты фармат - калі есць форма, узор, гештальт - досыць цікавы і багаты на пошук паралеляў са звычайным працэсам тэрапіі. Вось гэтая "заданнасць" формы мяне крыху бянтэжыла. У водгуках казалі, што узгадваліся нейкія вельмі архаічныя рэчы - продкі, скокі ля вогнішча ў пячоры, проста спеўныя бабуля з дзядулем, пра ліцвінства і лад традыцыі узгадалі, адзначылі, што цудоўна, калі атрымліваецца "зліваць галасы". Што фальклерная песня дазваляе разгарнуцца. Што ў спеве ўдзельнічае ўсе цела, косці. Вельмі важна, што ты напісала пра "ганну". Бо зажымаў у мяне самой багата, і вось акурат псіхалагічнай работы мне і не стае. У абмяркаванні мой "гуру" казаў, што пражыванне траўмы адбываецца праз трэмар. І, уяўляеш, што вось калі дрыжыкі па целе і валаскі дыбком - блізка да траўматычнага досведу. І што трэба назад, і аўтэнтычныя песні ў гэтым плане добра арганізаваныя. Можа, дзе небудзь сустракала?

Reply


Leave a comment

Up