пра "агрэсіўны акт"

Feb 25, 2014 16:01

М. Кляйн, калі піша пра немаўляці, адзначае дэфекацыю і мочавылучэнне як акты агрэсіі, скіраваныя на сапсаванне "харошых грудзяў" ці пазбаўлення ад пераследу дрэннымі. Верагодна, магчымасць інтэрпрэтацыі выдзяленняў як агрэсіўных магчымая ў дыялагічных стасунках, калі вылучэнні немаўляці ўспрымаюцца як агідныя. Па тым, што я назіраю па дзетках (сваіх, пад час навучальнай практыкі), працэсы вылучэння - акты велізарнага даверу (асабліва першыя дні жыцця) дзіцяці, даверу і расслаблення. Цікава, што ў выпадку далучэння да гаршка ў буржуазнай сям'і, З.Фрэйд піша, што дзіця пачынае неўсвядомлена ўспрымаць свае вылучэнні як каштоўнасць, скарб. Такім чынам, ад нараджэння чалавек скіраваны на ўзаемадзеянне з іншым, і азначэнне сябе адбываецца праз гэтага іншага.
Previous post Next post
Up