Паеду на вёску буду вырошчваць лён. І каноплі. Але не тыя, што дубасяць, а тыя, з якіх робяць тканіны ды вяроўкі. А яшчэ разводзіць танкарунных авечак. Лён будзе расці і квітнець, мае дзеці будуць бегаць па палях і расці разам з ім летам, прыбіраць багаты ўраджай увосені, а зімой ткаць тканіну ды вышываць кашулі-вышыванкі, у вольны час засвойваючы школьныя веда па праграме. Усё земляробства маё будзе цалкам экалагічным, атрыманая прадукцыя -- вышэйшага гатунку, і будзе мне шчасце на многія гады...