Nov 14, 2013 11:05
Сёння павінен быць у мяне заключны семінар па экзістэнцыйнай тэрапіі. Я сур'ёзна рыхтавалася -- напісала рэферат ды яшчэ пяць работ, неабходныя для сертыфікацыі, прайшла семінараы. І вось, мяне на яго не пусціў наш гуру. Бо я прыйшла з Мільцяй. А ён клапоціцца пра камфорт групы. Група ў нас --- сёння 4 (я пятая), заўтра 5 (я шостая была б) чалавек. З іх адзін хлопец. Прыйшоў з гітарай, замест заключнай работы. Яго пусцяць -- гітара не капрызнічае. Памяшканне -- кватэра, досыць зручна было б з дзіцем, рытм заняткаў таксама б адпавядаў рытмам Эміліі -- большасць часу яна б спала ў слінгу. Клопат пра мой камфорт ці дзіцяці тут надуманы -- сумняюся, што дома прасцей надта. Такім чынам, вось тое, што можна адзначыць на сённяшні момант -- гэта такое "гета" для мам з дзецьмі. Не, вы можаце збірацца разам, мамы з дзецьмі, але для астатніх, хто не заклапочаны праблемамі немаўляці (дзіцяці) выгляд і голас, энэргія дзіцяці невыносная проста -- то трэба закрыць іх у садках, школах, а маці з немаўлятамі ізаляваць. Так, і цяжка тут казаць пра магчымасць узаемадапамогі -- рукі мам аднолькава занятыя малымі. Ладна, калі раней я больш перажывала за тое, што ці пусцяць мяне куды небудзь, то зараз стаўлю пытанне, ці вартыя тыя людзі, да якіх я іду, маёй і дзіцячай увагі (бо малое -- гэта ўсё ж радасць).