мары

Nov 11, 2013 02:59

Вось нешта не спіцца... Сёння сустракалася з сяброўкай, таксама псіхолаг і ў яе таксама малое. І неяк яна выказала думку, што было б нядрэнна здымаць памяшканне (вялікую залю) ў прыватным доме ў Мінску (гэта канкрэтны дом і канкрэтнае памяшканне, мне зручна туды было б ездзіць:). Для сваіх. І абсталяваць гэтую залю, каб зручна было прыходзіць туды з дзецьмі. А я падумала, што вельмі слушна. І можна было б туды перанесці спевы. А таксама ладзіць Вячоркі. Напрыклад, тое ж вышыванне, якому я зараз вучуся. Ды ці мала чаго цікавага. Даоскія практыкі, арт-тэрапія, псіхатэрапія, чайныя цэрымоніі ці проста гарбата. А далей, каб было б шмат грошаў, то замаўляць туды здаровае харчаванне, каб прывозілі (ці гатавалі, бо там ёсць кухня :). Ну і верх мараў -- каб хто прыходзіў пасьля і прыбіраў усё гэтае шчасце...
Previous post Next post
Up