лагода мацярынства. дэ Бавуар

Oct 18, 2013 14:04

Праз маці мужчына спрабуе авалодаць смерцю - ваяр памірае з заклікам да маці на вуснах, у яе пяшчотных руках знаходзіць супакаенне. Пад позіркам маці смерць становіцца падабенствам нараджэння, звязанай з цялесным жыццём, а таму - належнай маці і праз валоданне жанчынай  -- мужчыне. Роля маці - аплакаць і пахаваць памерлых, зрабіць смерць часткай дабра, жыцця, грамадства.
Таму заахвочваецца культ “гераічнай маці”. Калі грамадства дасягае таго, каб маці аддавалі сваіх сыноў на смерць, яно пачынае лічыць, што мае права іх забіваць. Маці мае такі ўплыў на сваіх сыноў, што грамадства вымушана лічыцца з ёй - таму маці надзяляюць знакамі ўвагі і пашаны, надзяляюць цнотамі, ствараюць вакол яе рэлігію, ад якой няма магчымасці ўхіліцца. З яе робяць захавальніцу маралі - падпарадкаваўшыся мужчыне, яна ціха павядзе дзяцей па звычнай дарожцы. “Славіць маці азначае прыняць нараджэнне, жыццё ды смерць адначасова ў іх жывёльным і сацыяльным выглядзе, абвяшчаць гармонію прыроды і грамадства.”
Пры гэтым захоўваецца ў захаваным выглядзе тая вусціш, што адчуваецца перад маці - гэта адлюстравана ў міфе пра цешчу, вобраз мачахі. У той жа ж час падпарадкаваная маці распадаецца на мноства вобразаў - сястра міласэрднасці, бабуля, служанка, каханая, саўдзельныя прыроднай таямніцы - перад ёй мужчына гатовы стаць дзіцяці і даверыць сябе, бо барацьба між імі не мажліва, намагчыма зайздросціць нечалавечым уласцівасцям прыроды. А мудрыя жанчыны ў сваёй адданасці прызнаюць сваю падпарадкаванасць.
Previous post Next post
Up