Пры гэтым варта заўважыць, што ўсё ж мацярынства - сапраўды не лёгкая праца, асабліва калі ўлічваць адсутнасць падтрымкі пашыранай сям’і. У чым тады справа, навошта рабіць яго яшчэ больш складаным? Верагодна, адказ палягае ў пастаянным абясцэньванні мацярынства. Напрыклад, адзін мужчына, разважаў пра роды: “Роды? А што роды? Гэта як добра паср*ць схадзіць” (хто тады ён атрымліваецца ў такім выпадку, я маўчу). Мацярынства займае час, эмацыйныя рэсурсы, патрабуе наўпрост фізічных ды разумовых намаганняў. Жыццё жанчыны засяроджваецца на гадаванні, яна цалкам настроена на дзіця і жыццё яе зараз - жыццё для яго. Дзіця тчэцца з крыві, цела маці, як тчэцца тканіна з нітак*. Але гэта як бы не відаць. Гэта схавана, і звонку застаецца “іждзевенка, што сядзіць на шыі мужа”. Які працуе. Верагодна, каб зрабіць відавочным, мацярынства было абазначана як праца, работа. А калі работа - тады патрэбна тэхналогія. І вось, атрымайце “работу” з тэх.працэсам і іншымі, уласцівымі канвеернай вытворчасці, рэчамі. Уся мікрафізіка ўлады праз пачуццё віны - “я ж нічога не раблю”, ды павагу перад аўтарытэтам медыцыны прымушалі прыняць гэтыя правілы гульні, сапраўды зрабіўшы з жывога ды лагоднага мацярынства невыносную, цяжкую, рабскую працу, поўную болю ды расчараванняў. Вось такі перакос атрымаўся.
*Андреа Дворкин. "Экономика пола: ужасающая правда." (перевод)//
http://natashav.livejournal.com/725314.html