У сваім апошнім допісу на блозе BISS паспрабаваў
змадэляваць адзін з магчымых сцэнароў "удзелу" Расіі ў прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. ...Меркаваць, што Крэмль будзе вырашаць уласныя пытанні, змагаючыся з Лукашэнкам на старанна кантраляванай ім псеўда-электаральнай арэне, даволі наіўна. Ані Пуцін, ані Мядзведзеў не збіраюцца быць спарынг-партнёрамі ў чарговай “элегантнай перамозе.” Ды і не трэба ім ніякага “прарасійскага прэзідэнта” - адзін ужо быў, дакладней, і ёсць..... Крэмль не ўлазіць наўпрост у прэзідэнцкую кампанію, але... па яе выніках менавіта Расія заяўляе ў поўны голас, што выбары ў Беларусі не адпавядалі ніякім дэмакратычным і еўрапейскім стандартам, фактычна пазбаўляючы кіраўніка Беларусі легітымнасці на ўсходнім фронце.