АПАЗІЦЫЙНЫ ≠ ДЭМАКРАТЫЧНЫ АЛЬБО КАМПАНІЯ “ЗА МАГЧЫМАСЦЬ ШТОДЗЁННАГА ШОПІНГУ”

Oct 22, 2009 16:08


Даводзіцца часта чуць у апазіцыйным асяродку такія словы, як дэмакратычны, еўрапейскі, заходні і г.д., але што маюць на ўвазе тыя, хто ўжывае гэтыя словы і ці адпавядаюць яны ім на практыцы ў сваёй дзейнасці?

Прызнанне правоў сэкс-меншасцяў, прыкмета зрэласці дэмакратыі

Возьмем за прыклад стаўленне да сэксуальных меншасцяў. Людзі з нетрадыцыйнай арыентацыяй ужо даўно прызнаны Сусветнай арганізацыяй здароўя нармальнымі, не хворымі. Але як да гэтага ставяцца “дэмакрачыныя” арганізацыі і партыі?

Гісторыя паказвае, што напрацягу ўсяго чалавечага жыцця з развіццём таго ці іншага сацыяльна-эканамічнага ладу чалавек змагаўся за свае правы - каб чалавекам звацца. Спачатку арыстакратыя змагалася з абсалютызмам. Пазней прыгонныя змагаліся за свае правы з арыстакратыяй. Потым чорнаскурыя змагаліся за свае правы каб быць роўнымі з беласкурымі. Затым было змаганне за роўнасць палоў паміж мужчынамі і жанчынамі… Зараз надыйшоў час сэксуальных меншасцяў. І тут няма нічога дрэннага. ХХІ стагоддзе як-ніяк на дварэ.

Даўно ўжо трэба адыйсці ад стэрыатыпа, што геі ці лесбіянкі адразу пачынаюць прыставаць да прадстаўнікоў сваіх палоў, вядуць сябе выклікаюча, прапагандуюць свой лад жыцця, з’яўляюцца разношчыкамі разнастайных вірусных палавых інфекцый і СНІДу. Гэта можна працягваць бясконца, але я прыпынюся і скажу што сярод натуралаў такога “дабра” таксама хапае і гэтыя людзі, хутчэй, выключэнне са сваёй мэтавай групы чым правіла. Тым больш, што гэта палітычна актыўны электарат, які складае ад 7-11% нашага грамадства і з якім ніхто не працуе.

Не так даўно ў Менску прайшла пятая канферэнцыя ЛГБТ руху. Для тых каго пужае спалучэнне гэтых чатырох літар патлумачу - Лесбі Гей Бі Транссексуалаў. Арганізатары высылалі запрашэнні нашым “дэмакратычным” партыям і арганізацыям “Трэцяга сектара”. З палітычных партый адгукнуліся і засвяціліся ў адрозненні ад астатніх толькі “Зялёныя” і “Грамада”, тая што БСДП. З грамадскіх арганізацый былі прадстаўлены праваабарончыя “Вясна” і “Беларускі Хельсенкскі камітэт”, але ім па статусу было патрэбна быць. Астатнія праігнаравалі, альбо выступілі з асуджэннем і спробай зрабіць усе сэксуальныя меншасці правільнымі большасцямі.

Сектанцва з нацыянальнай ідэяй, альбо гіперперагіб

Тут можна вылучыць “Малады Фронт” і аргкамітэт партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, якія з’яўляюцца ярымі праціўнікамі змагання з геямі і лесбіянкамі і ў адрозненні ад сусветнай арганізацыі здароўя лічаць гэта хваробай. БХД нават спрабуе лячыць такіх “ненармальных” прыводзячы ў царкву, але на памяць прыходзе толькі адзін выпадак калі чалавек у выніку такога “лекавання” стаў “правільным”. І тое я не ведаю на які час. “Малады Фронт” стаў таксама забаўнай арганізацыяй. Перад адкрыццём свайго чарговага з’езда яго лідар Зміцер Дашкевіч прапанаваў усім памаліцца. Усе паслухаліся і памаліліся. Толькі гэта трэба было рабіць больш цывілізавана, як гэта адбываецца, напрыклад, у ААН на адкрыцці парламенцкіх сесій. Там даецца хвіліна для роздуму і малітвы. Вось гэта сапраўды дэмакратычна. Кожны робіць у гэтую хвіліну тое, што хоча і ніхто яму нішто не навязвае. А тут атрымліваецца нейкае сектанцтва з нацыянальнай ідэяй. Рэлігію ўвязваць у палітыку не варта.

Ідэя… “высокая” і “нізкая” …

Ідэя.. Дарэчы можна паразмаўляць пра яе. АДС спрабуе сфармаваць адзіныя прынцыпы, якія бы былі аднолькавымі і асноўнымі для ўсіх яе суб’ектаў. Скажам Незалежнасць і Свабода. А я так ужо знайшоў такія каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць амаль усіх прадстаўнікоў апазіцыі і шэрага беларускага грамадства - кансюмерызм і шопінг. Толькі група прыедзеш за мяжу - усе адразу распаўзаюцца па крамах: “Буціках” ды “Стоках” і пры пераходзе з адной крамы ў другую, часам заўважаюць мясцовыя славутасці: помнікі, будынкі, фантаны… Акудовіч неяк сказаў, што “чалавек эпохі спажывання нават не ведае, што такое “высокае”, паколькі ён увесь закатаны ў гарызанталь. Калі заўгодна ён жывець бяз неба. Неба яму бачыцца толькі як дарога для самалётаў”. Зараз ідэя мала каго хвалюе. Хвалюе толькі неабходнасць запоўніць душэўную пустэчу, вось адкуль і паўстаў шопінг. Таму для блізасці сучаснай ідэі да грамадства трэба АДС ды і іншым дэмакратычным “кааліцыям” спусціцца з “высокага” да больш “нізкага”, але больш папулярнага сярод народа. Часам з-за высокіх партыйных “ідэалаў” кіраўніцтва забываецца пра звычайных грамадзян, якім больш цікава выключна кампанія “за магчымасць штодзённага шопінгу”, чым кампанія “за вяртанне ільготаў”.

Пра працу ў камандзе “аргкамітэтаў” і пошук кааліцыі дэмсілаў у сваім горадзе

Дарэчы, а як знайсці мясцовую кааліцыю дэмакратычных сіл, напрыклад, у Магілёўскай вобласці звычайнаму чалавеку? Ну, ды ладна ўжо, можна праз якую-небудзь улётку памножаную на ксераксе - гэта яшчэ ў лепшым выпадку. А перад гэтым табе дадуць глянцавы каляровы флаер ад новага аператара сотавай сувязі “Лайф” і запросяць на файер-шоў “Навальніца”. Трымаць у руцэ чорна-белаю улётку доўга не хочацца, тым больш што чарніла пачынае мазаць пальцы і яе адразу хочацца выкінуць. Таму падчас раздачы такіх вось улётак праз некалькі дзесяткаў метраў ад месца раздачы сметніцы запаўняюцца з немавернай хуткасцю. А ці стане яе чытаць разумны інтэлігентны чалавек, калі там, скажам, шэсць памылак у дзесяці словах?

Гэта пра прафесіяналізм было, а цяпер пытанне пра апазіцыйную бюракратыю. Падабаецца мне закон аб звароце грамадзян. Там хоць тэрміны прапісаны: хто і калі павінен даць адказ. А вось калі звяртаешся ў “дэмакратычную” кааліцыю (гэта ж нада знайшоў іх адрасы!!!), якая складаецца з “аргкамітэтаў” там у адказ цішыня… Дык гэта ж я сваім “таварышам” дэмакратам выслаў… Вось, па ходу на такім узроўні і адбываецца праца з электаратам. Чым больш доўжыццццца гэтакая паўза, тым больш думак лезе табе ў галаву. І чамусці дрэнных…
Previous post Next post
Up