Наталья Ильинич, друг Партии БНФ, участница Плошчы-2010 и кандидат в депутаты пишет:
...мы перайшлі вуліцу на перакрыжаванні ў самым пачатку вёскі і ўвесь час рухаліся па ўзбочыне. Ужо дайшлі да майго дома, Маша [внучка Натальи - прим. моё] пабегла крыху ўперад і адчыніла вароты, карова і цяля стаялі на мастку. І тут насупраць мастка з'ехаліся дзве машыны. Мы паказвалі жэстамі кіроўцу чырвонага аўтамабіля, што ехаў па бліжэйшай да нас паласе, каб ён спыніўся, пакуль карова і цяля зойдуць у двор. Ён бачыў перашкоду і спыніўся, але чамусьці ля самых жывёл даў рэзкі гукавы сігнал. Цяля ад рэзкага гуку шарахнулася, раптоўна выбегла на праезную частку і трапіла пад другую машыну, якая неслася па другой паласе. Цяля загінула, аўто атрымала пашкоджанне. Мяне зрабілі вінаватай, што не ўтрымала жывёлу, і ДАІ загадала мне аплаціць штраф у 5 базавых велічынь.
Не разумею: чаму мяне зрабілі вінаватай? Сколько себя помню, на всех выборах голосую за интересных людей, а не за номенклатурные хари. За неё, например, проголосал бы.