муць, але ж...

Aug 18, 2011 20:06

Там дзе якасьць падмяняецца колькасьцю,
Дзе адзiн называецца большасьцю,
Дзе ў цяпле хiба дурань цi гнюс...
Там цяпер стаiць Беларусь.

Там дзе правiлы - толькi дарожныя,
Там дзе "неба ў клетку" - хоць кожнаму,
Дзе "элiтай" - хоць сьвiн, а хоць гусь,
Там цяпер iснуе Беларусь.

Толькi там, дзесьцi ў небе i ў сэрцы,
Каб ушчэнт не затхнець, не памерцi,
Буду верыць, сюды я вярнусь,
Каб пачуць як Жыве Беларусь!

пешу

Previous post Next post
Up