Сёння мне 23 :)

Jul 30, 2012 12:35

Хто сказаў 23? Вракі :) пэўна, я завісла недзе ў раёне 16-18. Ну ды ладна :)
Сёння прачнулася а 7й раніцы - акурат у гэты час я нарадзілася, нядзельнай ліпеньскай раніцай 1989 году ў адным з кіеўскіх раддомаў. Ня верце майму пашпарту, які скажа, што раддом быў мазырскі. Дык вось: прырода зрабіла мне цудоўны падарунак. Я прачнулася і ўбачыла, як пачынаецца дождж, навальніца з громам і маланкамі. А чаго яшчэ хацець у такія спякотныя дні? Так што настрой у мяне цудоўны :)

upd. Падарунак ад мужа :) + ён пастрыг бошку і бараду)

Previous post Next post
Up